Напрыканцы студзеня рэжым Лукашэнкі рукамі КДБ зладзіў у Беларусі чарговую акцыю застрашэння і рэпрэсій. Сілавікі правялі масавыя затрыманні сваякоў палітычных зняволеных, а таксама неабыякавых людзей, якія падтрымлівалі пераследуемых па палітычных матывах.
9 лютага ў 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць спецыялісты ПЦ "Вясна", фондаў BYSOL і BYHELP, фонду "Краіна для Жыцця", ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі "Хрысціянская Візія". Эксперты падзеляцца сваім бачаннем, агучаць карысныя рэкамендацыі для ўсіх, хто ўключаны ў працэс падтрымкі і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій.
Зацікаўленых запрашаюць у прастору Беларускага Моладзевага Хаба па адрасе Варшава, вуліца Doźynkowa, 6a.