Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі …». Гэтыя словы слыннага паэта Францішка Багушэвича, прамоўленыя больш за 130 год таму, актуальныя і сёння.

21 лютага ўвесь свет адзначае дзень роднай мовы. На Беларусі гэтае свята мае асаблівае значэнне. Таму што ў звычайным жыцці большасць нашых суайчыннікаў размаўляюць па-руску. Між тым мова сёння гэта не проста сродак зносінаў, але і важкі фактар сапраўднай незалежнасці і адрознасці ад Расіі.

Сберагчы беларускую мову і пашырыць асяродак яе ўжывання - гэта наш прамы абавязак перад самімі сабой і наступнымі пакаленнямі. Тым больш, што на ўзроўні дзяржавы наша родная мова не мае належнай падтрымкі, колькасць вучняў і школ паступова скарачаюцца, а дыктатар прынцыпова ёй пагарджае.

Так званае двухмоў'е, якое існуе сёння на Беларусі, фактычна замацавала статус расейскай мовы як галоўнай, тады як беларуская знаходзіцца ў своеасаблівым гета. Фактычна ў незалежнай дзяржаве Лукашэнка працягнуў традыцыю ўдушэння, якая існавала ў Расейскай імперыі і СССР. На нашу думку выхадам з цяжкай сітуацыі магла б стаць пазітыўная дыскрымінацыя і негвалтоўнае пашырэнне ужытку беларускай мовы. 

Сітуацыя крыху змянілась да лепшага ў апошнія гады, дзякуючы шматлікім народным ініцыятывам. Большасць беларусаў разумеюць рызыку страты мовы і дзяржавы, таму спрабуюць без дапамогі дзяржавы пашырыць беларускамоўную прастору. Мы вітаем гэтыя памкненні і сёння прадстаўляем вам некаторыя з ініцыятыў, якія дапамогуць вам пачаць гаварыць па-беларуску. 

Тузін гітоў

Будзьма беларусамі!

Гаварун

Купалаўцы

Белсат

Вольная мова

Дапамога па беларускай мове

Мова нанова

Гэта далёка не поўны спіс. Шукайце ў інтэрнеце што-небудзь на свой густ, карыстайцеся і размаўляйце! А пачаць прапануем ужо сёння -  павітацца, або пажадаць добрай ночы па-беларуску. А прасунутых карыстальнікаў мы запрашаем прыняць удзел у анлайн-дыктоўцы. У гэтым годзе яе зачытвае Павел Латушка
Поддержать Фонд
Как вы хотите помочь:
50 75 100 250 500
Оплата через PayPal на счет фонда