У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС (так званай «Амэрыканцы») былі расстраляныя больш за 100 выбітных беларускіх дзеячоў культуры, мастацтва і навукі.
Гэтая страшная падзея, калі былі знішчаныя прадстаўнікі хвалі адраджэння 1920-х гадоў, атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў». Але насамрэч, такіх начэй на працягу 1937 і 1938 было вельмі шмат. Дагэтуль невядомая дакладная лічба людзей, якія загінулі падчас Вялікага Тэрору. У маштабах БССР лік ідзе на сотні тысяч, у маштабах усяго Савецкага Саюзу - на мільёны.
Сёння тысячы беларусаў зноўку праходзяць гэты шлях - арышты, катаванні, знаходжанне ў жудасных умовах турам ды ізалятараў. Адзіная розніца, спадкаемцы НКУС пакуль што не страляюць у патыліцу. Пакуль што. Зрэшты, яны зноў навучыліся забіваць беларусаў: Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Вітольд Ашурак і шмат хто яшчэ ў гэтым чорным спісе.
Сёння асабліва важна памятаць падзеі больш чым васьмідзесяцігадовай даўнасці. А яшчэ рабіць ўсё магчымае, каб яны не паўтарыліся.
У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце. На сайце nochpaetau.com можна пабачыць у якіх гарадах адбудзецца гэтая акцыя і ў якім фармаце.